Sep. 10th, 2011

[identity profile] ziankovich.livejournal.com
Кулакі сжімаются от гнева. Когда же руССкія вітязі вымоют своі сапогіі задніцы в Босфоре? Когда же ЦарьГрад будет руССкім? Сколько есчё мы будем терпеть этіх жідотурецкіх пріхвостней? К ногтю!!!

http://nn.by/?c=ar&i=59726

Беларусь, Літва і Украіна – не вотчыны Маскоўскага патрыярхату

...

У эпоху першых сямі Усяленскіх Сабораў у Паўсюднай Царкве склалася пентархія — улада прадстаяльнікаў пяці цэркваў — Рымскай, Канстанцінопальскай, Александрыйскай, Антыяхійскай і Ерусалімскай. Пасля расколу 1054 г. найважнейшыя справы ў праваслаўі вырашалі прадстаяльнікі чатырох усходніх цэркваў.

З часам склалася так, што пятае месца заняла Маскоўская Праваслаўная Царква (сучасная РПЦ). Цяпер гэтай гістарычнай недарэчнасці пакладзены канец.
1–2 верасня 2011 г. у праваслаўі адноўлена пентархія. Пятае і сваё законнае месца паводле чыну і чэсці заняла Кіпрская Праваслаўная Царква, якая атрымала аўтакефалію яшчэ ў 431 г. — на ІІІ Усяленскім Саборы.

...

Паколькі на Саборы павінны быць разгледжаны і пытанні аб парадку надання цэрквам аўтакефаліі, а таксама аб дыптыху (груба сказаўшы, парадкавым нумары кожнай аўтакефальнай Царквы), РПЦ зрывае яго падрыхтоўку.
Сёлета ў лютым праходзіла сустрэча Міжправаслаўнай падрыхтоўчай камісіі. На сустрэчы дзве старадаўнія царквы — Грузінская і Кіпрская — узнялі пытанне аб узвядзенні іх на вышэйшыя месцы ў дыптыху (на шостае месца Грузінскай і на пятае — Кіпрскай). Свае заўвагі да дыптыху мелі таксама Польская і Албанская цэрквы.

...

У камунікаце саміту Пентархіі маецца і такі сказ: «Акрамя таго, зважаючы на апошнія падзеі, што мелі месца ў Праваслаўнай Царкве, Сінакса настойвае на неабходнасці для ўсіх праваслаўных цэркваў паважаць і сувора прытрымлівацца геаграфічных межаў сваіх юрысдыкцыяў у тым выглядзе, як яны вызначаны святымі канонамі і томасамі (граматамі. — Рэд.) пра стварэнне гэтых цэркваў».

...

Аднак у 1924 годзе Усяленскі Патрыярх Грыгоры VII, надаючы аўтакефалію Польскай Праваслаўнай Царкве, у склад якой была ўлучана значная частка былой Кіеўскай мітраполіі, у тым ліку Заходняя Беларусь з Віленшчынай, у сваім томасе заявіў, што «аддзяленне ад Нашага Пасаду Кіеўскай мітраполіі і залежных ад яе Праваслаўных Мітраполіяў Літвы (Вялікага Княства Літоўскага. — Рэд.) і Польшчы (Кароны Польскай. — Рэд.), а роўна далучэнне іх да святой Маскоўскай Царквы наступіла не паводле кананічных правілаў, а таксама не было выканана ўсё тое, што было ўстаноўлена адносна поўнай царкоўнай аўтаноміі Кіеўскага мітрапаліта, які насіў тытул Экзарха Усяленскага Пасаду».

У 2005 г. адзін з ярархаў Канстанцінопальскай Царквы наўрост заявіў, што яна ніколі не прызнавала законнасці пераходу Кіеўскай мітраполіі ў склад Маскоўскай Царквы, а праз тры гады Варфаламей назваў далучэнне Кіеўскай мітраполіі да Маскоўскай Царквы анексіяй.

Profile

phophudia: (Default)
Храм Св. Фофудьи (МП)

October 2017

S M T W T F S
1 234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031    

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jun. 11th, 2025 10:30 pm
Powered by Dreamwidth Studios